Новая школа. Фота narachanka.by.

Павялічылі нормы расходаў на харчаванне ва ўстановах адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 1 лютага № 61, паведамляе rebenok.by.

Выдаткі выраслі ў сярэднім на 20-40 капеек на суткі на аднаго дзіця. Грашовыя нормы выдаткаў на харчаванне на дзень на аднаго выхаванца ў яслях, яслях-садах, дзіцячых садках, дашкольных цэнтрах развіцця дзіцяці павялічаны да 2,75- 4,3 рубля (раней 2,5-3,91 рубля) ў залежнасці ад узросту дзіцяці і працягласці знаходжання ў дашкольнай установе. Выдаткі на харчаванне ў санаторных яслях-садах, санаторных дзіцячых садках, санаторных групах з працягласцю знаходжання 12-24 гадзіны павялічацца да 4,13 рубля (1-2 гады) і 4,97 рубля (3-6 гадоў). Да гэтага яны складалі 3,72 і 4,69 рубля адпаведна.

На харчаванне навучэнцаў у пачатковых, базавых, сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях нормы павялічваюцца ад 2,67 да 2,86 рубля. Калі дзіця ходзіць у прадлёнку і атрымлівае трохразовае харчаванне, сутачная норма складзе 3,71-4,08 рубля (раней 3,4-3,78), кошт вырасце прыкладна на 30 капеек. Павялічваюцца таксама грашовыя нормы нормы на харчаванне ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

• Текст доступен на языке: Русский