На стаяцы побач з гандлёвым цэнтрам. Фота Аксаны Ярашонак.

Ад 1 студзеня ў Беларусі ўвялі новы рэспубліканскі падатак – транспартны.

Ён прыйшоў на змену дзяржпошліне за выдачу дазволу на допуск да ўдзелу транспартных сродкаў у дарожным руху, якую аўтаўладальнікі павінны былі выплачваць перад праходжаннем тэхагляду. Плацельшчыкамі транспартнага падатку з’яўляюцца арганізацыі і фізічныя асобы, у тым ліку ІП. Падатак плацяць за транспартныя сродкі, якія зарэгістраваныя за грамадзянамі ў ДАІ МУС. Калі машыну ўзялі ў фінансавую арэнду (лізінг), плацельшчыкам транспартнага падатку прызнаецца лізінгаатрымальнік.

Хто не з’яўляецца плацельшчыкам падатку

  • Арганізацыі-перавозчыкі, уключаныя ў пералік аўтамабільных перавозчыкаў, абавязаных выконваць перавозкі транспартам агульнага карыстання;
  • войскі, вайсковыя фарміраванні;
  • рэспубліканскія органы дзяржкіравання, іншыя дзяржорганы, суды, органы пракуратуры, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

За які транспарт не спаганяецца падатак 

  • Выпушчаны непазней за 1991 год або звесткі пра год выпуску якога адсутнічаюць;
  • за транспарт, які выкарыстоўваюць для аказання медыцынскай дапамогі, у тым ліку хуткай медыцынскай дапамогі;
  • транспарт, які выбыў ва ўласніка (уладальніка) у выніку супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб.
  • Да 31 снежня 2025 года не абкладаюцца транспартным падаткам электрамабілі катэгорыі M1, M1G.

Таксама вызваляюцца ад падатку аўто,знятыя з уліку ў ДАІ да 1 ліпеня 2021, і тыя, у дачыненні да якіх яшчэ дзейнічае атрыманы дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху. Але, як толькі скончыцца тэрмін дзеяння дазволу, ад першага чысла наступнага месяца трэба будзе плаціць падатак.

Налічэнне і выплата падатку фізічнымі асобамі

Фізічным асобамтранспартны падатакбудуць налічваць падатковыя органы на падставе звестак, пададзеных ім дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі. Падатак будуць разлічваць па стаўках згодна з пунктам 2 дадатку 27 да Падатковага кодэкса. Пры адсутнасці звестак аб дазволенай максімальнай масе аўтамабіля, стаўкі транспартнага падатку ўстановяць у памеры мінімальнай стаўкі такога падатку для адпаведнага тыпу машыны.

Калі аўтамабіль зарэгістраваны за ветэранамВялікай Айчыннай вайны, інвалідам першай або другой групы, асобай, якая дасягнула пенсійнага ўзросту, стаўкі транспартнага падатку прымяняюцца ў памеры 50 працэнтаў ад устаноўленай. Калі аўтамабіль зарэгістраваны за інвалідам трэцяй групы, стаўкі транспартнага падатку прымяняюцца ў памеры 75 працэнтаў. Штогод да 1 верасня фізічным асобам будуць уручаць паведамленне з паказанай у ім сумай вылічанага падатку за мінулы год. Выплаціць падатак трэба будзе не пазней за 15 лістапада.

У дачыненні да транспартнага падатку за 2021 год прадугледжаны адмысловы парадак яго выплаты фізічнымі асобамі, якія не атрымалі на 1 студзеня 2021 года дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху. Такія плацельшчыкі абавязаныя будуць выплаціцьне пазней як 15 снежня 2021 года авансавыплацеж у памеры адной базавай велічыні. Ад 1 студзеня базавая велічыня – 29 рублёў. За прычэп, прычэп-караван, матацыкл авансавы плацеж складзе 20 рублёў. Даплату падатку за 2021 год трэба будзе атрымаць не пазней за 15 лістапада 2022 года.

Налічэнне і выплата падатку арганізацыямі

Плацельшчыкі-арганізацыі разлічваюць транспартны падатак за каляндарны год. Разлічваюць зыходзячы з колькасці аўтамабіляў і стаўкі падатку. Для арганізацый гадавыя стаўкі замацаваныя ў пункце 1 дадатку 27 да Падатковага кодэкса. Памер стаўкі залежыць:

– ад віду аўто (грузавы аўтамабіль, легкавы);

– ад дазволенай максімальнай масы.

Для аўтобусаў стаўкі размежаваныя ў залежнасці ад колькасці пасадачных месцаў. Калі ў арганізацыі на працягу года з’яўляецца новы аўтамабіль, ёй варта палічыць падатак ад першага чысла месяца, наступнага за месяцам, у якім зарэгістравалі аўто. Падлік падатку спыняецца ад першага чысла месяца, наступнага за месяцам, у якім машына знятая з уліку. Арганізацыі павінны падаваць у падатковы орган дэкларацыю па транспартным падатку не пазней за 20 лютага года, якi iдзе за мінулым каляндарным годам.

За першы-трэці кварталы каляндарнага года прадугледжаная выплата арганізацыямі авансавых плацяжоў: за першы квартал – у памеры 1/4 гадавой сумы падатку, вылічанай зыходзячы з наяўнасці аўто на 1 студзеня справаздачнага года. Выплату трэба атрымаць не пазней за 22 сакавіка бягучага года.

За другі квартал – у памеры 1/4 гадавой сумы падатку за справаздачны год, вылічанай зыходзячы з наяўнасці аўто на 1 красавіка справаздачнага года. Аванс трэба заплаціць не пазней за 22 чэрвеня бягучага года.

За трэці квартал – у памеры 1/4 сумы падатку за справаздачны год, вылічанай зыходзячы з наяўнасці аўто на 1 ліпеня справаздачнага года. Заплаціць трэба не пазней за 22 верасня бягучага года. Даплаціць падатак трэба не пазней за 22 лютага наступнага каляндарнага года. Калі сумы авансавых плацяжоў атрымаліся больш за вылічаны падатак, іх павінны вярнуць або залічыць у наступны.