Дзмітры Протас. Фота з сайта райвыканкама.

Ад 3 лютага ў Валожынскім райвыканкаме працуюць новы намеснік старшыні і кіраўнік спраў.

Намеснікам старшыні райвыканкама па будаўніцтве, ЖКГ і праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС стаў Дзмітры Протас.

Дзмітры Мар’янавіч нарадзіўся ў Валожыне ў 1974 годзе. Вучыўся ў Барысаўскім політэхнічным тэхнікуме. Пасля заканчэння працаваў землеўпарадкавальнікам Івянецкага пасвыканкама, быў вядучым спецыялістам адзела па зямельных рэсурсах і землеўпарадкаванні Валожынскага райвыканкама.

У 2003-м атрымаў вышэйшую адукацыю ў Горацкай сельгасакадэміі. Да 2011 года працаваў намеснікам начальніка раённай землеўпарадкавальнай службы, а да  цяперашняга прызначэння займаў пасаду начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама. З’яўляецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў 28 склікання, паведамляюць у Валожынскім райвыканкаме.

Наталля Жукоўская. Фота з сайта Валожынскага райвыканкама.

Кіраўніком спраў раённага выканаўчага камітэта цяпер працуе Наталія Жукоўская. Яна нарадзілася ў Беразіно, у 2013 годзе скончыла Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва, а сёлета – факультэт Вышэйшай школы кіравання і бізнесу па спецыяльнасці «правазнаўства» Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Наталія Іванаўна пачынала працу ў аддзеле кантролю і справаводства Валожынскага райвыканкама, працавала ў прыёмнай старшыні райвыканкама, затым – вядучым спецыялістам сектара бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці кіраўніцтва справамі. На цяперашнюю пасаду прызначана з пасады галоўнага бухгалтара групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці райвыканкама.

 

• Текст доступен на языке: Русский