Пра аварыю ўчора нам паведамлялі чытачы. Сёння інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ Маладзечна Дыяна Галуза расказала падрабязнасці ДТЗ.

7 лютага кая 0.35 26-гадовы кіроўца-маладзечанец на аўтамабілі «Опель Вектра» ехаў па вуліцы Гарадоцкай у кірунку Вялікага Гасцінца. Ён знаходзіўся на другараднай дарозе і не прапусціў  «Мазду 626», якая ехала па галоўнай дарозе, па Вялікім Гасцінцы. За рулём «Мазды» таксама быў маладзечанец.

У выніку машыны сутыкнуліся. Пацярпела 16-гадовая дзяўчына пасажырка «Мазды 626». У яе – ЧМТ, ушыбы і раны. Дзяўчыну забралі ў хірургічнае аддзяленне Маладзечанскай ЦРБ.

Матэрыялы – на праверцы ў ДАІ.

Фотаздымкі забяспечаныя Дыянай Галуза.

• Текст доступен на языке: Русский