Ад пачатку лютага, у тым ліку і ў выхадныя дні, супрацоўнікі Маладзечанскага ГРАНС пад краўніцтвам начальніка аддзела Дзяніса Ушацкага і яго намеснікаў праводзяць пажарна-прафілактычную работу па населеных пунктах Маладзечаншчыны, каб прадухіліць пажары і няшчасных выпадкі ад іх.

Пра бяспеку кожны дзень тлумачаць насельніцтву амаль усе супрацоўнікі МНС. Праверылі ўжо шмат домаўладанняў, у якіх жывуць сем’і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльнанебяспечным становішчы, мнагадзетныя, адзінокія састарэлыя.

Супрацоўнікі МНС галоўны акцэнт робяць на праверку спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, стан печаў і электраправодкі. У большасці выпадкаў апавяшчальнікі знаходзяцца ў працоўным стане. Але бываюць і такія выпадкі, калі гаспадары забываюць замяніць элемент сілкавання.

Спецыялісты тлумачаць бацькам правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання. Таксама папярэджваюць, каб не пакідалі дзяцей без нагляду. Гаспадарам уручаюць лістоўкі і памяткі пра пажарную бяспеку, а дзеці атрымліваюць размалёўкі з карыснымі ведамі.

Фотаздымкі забяспечаныя Валянцінай Сопат.