Пра пажар у аграгарадку Нарач (Кабыльнік), у якім загінуў мужчына, выратавальнікам паведамілі 5 лютага, каля 20.20. Падрабязнасці расказала інспектар групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага РАНС Ірына Карапецян.

– Дом быў падзелены на дзве часткі з двума ўваходамі. У адной жыла жанчына-пенсіянерка, у другой – яе 61-гадовы сын. Пажар здарыўся ў той частцы дома, дзе жыў мужчына. Усё памяшканне выгарала знутры, сам мужчына загінуў. У той палове дома, дзе жыла маці, стаяў пажарны апавяшчальнік. Ён спрацаваў ужо тады, калі ў другой палове ўжо быў моцны пажар, – паведаміла інспектар.

Прычына пакуль дакладна невядомая. Разглядаюць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Справу будуць разглядаць мядзельскія следчыя.

 

 

 

 

• Текст доступен на языке: Русский