Вадзім Гурман пасля аб'яўлення прысуду.

Суддзя суда Маладзечанскага раёна Вольга Дубовік агучыла прысуд па крымінальнай справе Вадзіма Гурмана. Маладзечанца асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў.

8 лютага прайшло апошняе пасяджэнне па справе Вадзіма Гурмана. Маладзечанца прызналі вінаватым па двух крымінальных артыкулах: за актыўныя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак (частка 1 артыкула 342) і за пагрозы забойствам міліцыянераў Маладзечанскага РАУС (артыкул 364). Суддзя Дубовік прызначыла пакаранне 3 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Столькі прасіў дзяржаўны абвінаваўца.

Таксама Гурман павінны выплаціць кампенсацыі маральнай шкоды чатыром пацярпелым міліцыянерам — Дзмітрыю Смаленскаму, Паўлу Сіняўскаму, Вадзіму Лазару і Аляксандру Цярэньцьеву па 500 рублёў кожнаму. Двое іншых пацярпелых міліцыянераў Маладзечанскага РАУС — Нехвядовіч і Радзько — не падавалі позвы аб кампенсацыі.

Вадзім Гурман на маладзечанскай плошчы 9 жніўня. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Як праходзіў суд

Першае пасяджэнне: «Давайце іх вешаць». У Маладзечне адбыўся першы суд па крымінальнай справе за 9 жніўня

Другое пасяджэнне: «Весела яму было, не так як зараз». Сведкі з міліцыі далі паказанні па справе Гурмана

Трэцяе пасяджэнне: «Пагражаў фізічнай расправай». Міліцыянеры працягваюць сведчыць па справе Гурмана

Чацвёртае пасяджэнне: «Пагражалі згвалтаваць». Вадзім Гурман даў паказанні ў судзе

Пятае пасяджэнне: У судзе над Гурманам глядзелі відэа з нагруднай камеры міліцыянера і аператыўную здымку

Шостае пасяджэнне: «Было страшна». Яшчэ адзін міліцыянер заявіў позву Гурману аб кампенсацыі маральнай шкоды

Сёмае пасяджэнне: «Вы пасадзілі невінаватага чалавека і разбурылі яго сям’ю». Гурман выступіў з апошнім словам

• Текст доступен на языке: Русский