Фота zviazda.by.

8 лютага суд Валожынскага раёна разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні 40-гадовага К. у злачынствах, прадугледжаных часткай 1 артыкула 328, часткай 1 артыкула 329 КК, паведамляе Генпракуратура.

Згодна з матэрыяламі следства, абвінавачаны К., наўмысна, знаходзячыся ў доме, размешчаным у адной з вёсак Валожынскага раёна, незаконна пасадзіў і вырасціў не менш як 17 раслін роду каноплі, якія ўтрымліваюць асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва. Ён таксама захоўваў тут марыхуану масай не менш 18,9828 грама.

Суд прызнаў К. вінаватым у незаконным без мэты збыту захоўванні наркатычных сродкаў, і на падставе часткі 1 артыкула 328 КК яму прызначылі абмежаванне волі на  чатыры гады.

Таксама яго прызналі вінаватым у незаконным пасеве і вырошчванні раслін, якія змяшчаюць псіхатропныя рэчывы ў мэтах атрымання наркатычных сродкаў. На падставе часткі 1 артыкула 329 КК яму прызначылі абмежаванне волі на два гады.

У адпаведнасці з часткай 2 артыкула 72 КК па сукупнасці злачынстваў, канчаткова абвінавачанаму К. прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на чатыры гады.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

• Текст доступен на языке: Русский