1 лютага суд Смаргонскага раёна пакараў мясцовага жыхара на адзін год абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову за здзек над дзяржсцягам, паведамляе shliah.by.

18 кастрычніка 2020 года смаргонец залез па будаўнічых рыштаваннях на дах гімназіі, сарваў чырвона-зялёны сцяг і на яго месца вывесіў бел-чырвона-белы сцяг.

Па словах пракурора Андрэя Клышэвіча, работнікі гімназіі ўбачылі, што нехта дзяржаўны сцяг замяш на палотнішча бел-чырвона-белага колеру, і аператыўна знялі яго. Клышэвіч дадаў, што ад бацькоў паступілі скаргі, у тым ліку і ў раённы выканаўчы камітэт, пра тое, што такім чынам праяўляецца непавага да нацыянальнай сімволіцы.

Дзеянні смаргонца кваліфікавалі па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса «Здзек над дзяржаўнымі сімваламі». Яго пакаралі адным годам «хатняй хіміі».

 

• Текст доступен на языке: Русский