Фота Сяргея Гапона.

У ноч з 6 на 7 лютага жыхар Крэва, фатограф Сяргей Гапон, заўважыў і сфатаграфаваў светлавыя слупы ў небе над мястэчкам.

Фота Сяргея Гапона.

Як паведамляе Вікіпедыя, светлавы або сонечны слуп – візуальная атмасферная з’ява, аптычны эфект, які ўяўляе сабой вертыкальную паласу святла, што цягнецца ад Сонца падчас яго заходу або ўзыходу (уначы назіраюцца таксама слупы ад Месяца, яркіх планет або ад наземных крыніц святла). З’ява выклікаецца адлюстраваннем святла на амаль гарызантальных плоскіх гранях шасцікутных плоскіх альбо слупавідных ледзяных крышталяў, ўзважаных ў паветры. Часцей з’ява назіраецца ў халодную пару года.

Фота Сяргея Гапона.

Сяргей Гапон: «Хай камяні вернуцца на сцены замка, а людзі – у Крэва» (Відэа)

Make Kreva Great Again. Як фатограф Сяргей Гапон збіраецца вярнуць людзей у Крэва

Фатографа з Крэва пазбавілі акрэдытацыі

Крэўскія габрэйскія могілкі набылі новы выгляд. На выхадных зладзілі талаку ў Крэве

• Текст доступен на языке: Русский