Міліцыя Маладзечна шукае 42-гадовую жанчыну, якая знікла ў лістападзе мінулага года, паведамляюць у прэс-службе Маладзечанскага РАУС.

Зніклая – Таццяна Вячаславаўна Сасім. Пра знікненне 18 студзеня ў міліцыю паведаміла сястра. Па яе словах, жанчына ў пачатку лістапада мінулага года пайшла з дома ў вёсцы Заскавічы. З таго часу яе месцазнаходжанне невядомае.

На выгляд жанчыне 40-45 гадоў, рост каля 155-157 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, доўгія, прамыя, светла-русыя валасы, шэрыя вочы.

Асобых прыкмет няма.

На момант знікнення была апранута ў чорную куртку да пояса, вязаную карычневую кофту і вязаныя гетры чорна-ружовага колеру, абутая ў белыя красоўкі.

Грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй аб месцы знаходжання без вестак зніклай, просяць звярнуцца ў райаддзел міліцыі па тэлефонах: (8 025) 997-91-18, 8 (8 0176) 58-05-61, (8 0176) 77-16-56, 102 альбо па адрасе: Маладзечна,  Галіцкага, 23.