Фота minsknews.by.

Суд Валожынскага раёна вынес прысуд кіроўцу мікрааўтобуса, па віне якога ў ДТЗ пад Валожынам пацярпелі чатыры пасажыры, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінскага абласнога суда.

Абвінавачаны ў светлы час сутак ехаў за рулём мікрааўтобуса «Mercedes» з хуткасцю каля 100 км/г у кірунку Гродна. Кіроўца быў стомлены працягласцю паездкі і адсутнасцю належнага адпачынку і паблізу вёскі Пералясанка Валожынскага раёна заснуў за рулём. Мікрааўтобус выехаў на крайнюю правую па ходзе руху паласу і сутыкнуўся з грузавіком, які рухаўся ў спадарожным напрамку. У выніку ДТЗ чатыры пасажыры аўтобуса атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Судом мужчына прыгавораны да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама яго пазбавілі права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на тэрмін пяць гадоў.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.