Фота МатчТВ.

Генеральная пракуратура Беларусі накіравала ў адрас Генеральнай пракуратуры Расійскай Федэрацыі просьбу аб выдачы Кудзіна Аляксея Аляксандравіча, 1984 года нараджэння, для прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

Крымінальная справа па абвінавачванні Кудзіна па частцы 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь знаходзіцца ў вытворчасці суда Маладзечанскага раёна. Яму інкрымінавана супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў і іншай асобе пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучаны з ужываннем гвалту.

Кудзін не з’явіўся ў судовае пасяджэнне і быў аб’яўлены судом у вышук.

«21 студзеня Аляксея затрымалі на тэрыторыі Маскоўскай вобласці, пра што нас апавясцілі расійскія калегі. Прававой асновай для супрацоўніцтва ў гэтай сферы з’яўляецца Канвенцыя дзяржаў – удзельніц СНД аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года, удзельнікамі якой з’яўляюцца Беларусь і Расія», – звяртаецца Генпракуратура да расійскіх калег.

 

• Текст доступен на языке: Русский