belnovosti.by

31-гадовую смаргонку падазраюць ва ўгоне аўтамабіля «Опель Амега», паведамляе УУС Гродна.

Паводле версіі міліцыі, 8 лютага каля 21.00 грамадзянка была ў стане алкагольнага ап’янення паблізу дома на вуліцы Леніна. У гэты час да крамы пад’ехаў 34-гадовы мясцовы жыхар. Мужчына выйшаў з машыны на пару хвілін, таму вырашыў не замыкаць яе, а ключы таксама пакінуў у замку запальвання.

Жанчына села ў аўтамабіль іпаехала. Але на бліжэйшым павароце яна не справілася з кіраваннем і ў выніку ўчыніла ДТЗ.

Праз некалькі хвілін пацярпелы выйшаў з крамы і ўбачыў, што яго аўтамабіль – зусім у іншым месцы. Аб дадзеным інцыдэнце паведаміллі ў Смаргонскі РАУС. У выніку падазроную затрымалі.

Дзеянні грамадзянкі кваліфікаваныя па частцы 1 артыкула 214 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – «Угон транспартнага сродку». Раней яна да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася, аднак трапляла ў поле зроку міліцыі за  адміністрацыйныя правапарушэнні.