Вадзім Гурман у судзе.

Незарэгістраваны правааабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў маладзечанца Вадзіма Гурмана палітвязнем, якога асудзілі на тры з паловай гады за акцыю 9 жніўня.

8 лютага маладзечанца Вадзіма Гурмана асудзілі на тры з паловай гады за акцыю 9 жніўня. Гурмана абвінавачвалі па двух крымінальных артыкулах: частка 1 артыкула 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і артыкул 364 (Гвалт або пагроза гвалтам у адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

9 лютага незарэгістраваны праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў Гурмана палітвязнем.

Палітзняволеныя ў рэгіёне

Аляксандра Патрасаева — нарадзілася ў вёсцы Вілейскага раёна, у 6 гадоў стала круглай сіратой. Выхоўвалася ў Чурлінскім вучэбна-педагагічнага комплексе.

У жніўні ў ноч з 10 на 11 жніўня яе затрымалі ў Мінску. Дзяўчына выйшла на вуліцу з намерам аказваць дапамогу пацярпелым ад дзеянняў сілавікоў, таму ўзяла з сабой рэспіратары, бінты і перакіс. Трапіла пад абстрэл і аблаву, спрабавала ўцячы, але натыкнулася на АМАП. Тры дні знаходзілася ў ізалятары на Акрэсціна, дзе перажыла катаванні. Па яе расказах, яе прымушалі распранацца, уставаць на расцяжку і пры гэтым без перыпынку збівалі, прычым збіццём займалася жанчына. Затым яе адпусцілі.

Пасля Акрэсціна ў яе былі моцна траўмаваныя звязкі (у наступстве быў накладзены гіпс). Яе сяброўка пераканала дзяўчыну звярнуцца да лекара і паспрабаваць падаць заяву ў Следчы камітэт, але дзяўчатам адмовілі ў яе прыёме.

Вядома, што Аляксандра была затрыманая 30 кастрычніка 2020 года. Ёй прад’явілі абвінавачванне па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса (Масавыя беспарадкі). Знаходзіцца ў СІЗА-1 у Мінску.

Пяскоў і Еўсцігнееў падчас пасяджэння 16 верасня.

Маладзечанцы Павел Пяскоў і Уладзіслаў Еўсцігнееў. 19 чэрвеня 2020 года яны ўдзельнічалі ў акцыі салідарнасці з арыштаванымі Віктарам і Эдуардам Бабарыкамі. Напрыканцы акцыі супрацоўнікі АМАП Яўген Баранаў і Вячаслаў Якавенка пачалі затрымліваць аднаго з удзельнікаў акцыі Міколу Алейніка. Пяскоў і Еўсцігнееў былі побач з месцам, дзе некалькі дзясяткаў грамадзян спрабавалі не даць затрымаць Алейніка.

Пяскова і Еўсцігнеева прызналі абвінавачваемымі па крымінальнай справе за супраціўленне супрацоўнікам органаў унутраных спраў. 29 верасня 2020 года суддзя суда Маладзечанскага раёна Вікторыя Паляшчук прызнала маладзечанцаў вінаватымі. Еўсцігнееву прысудзілі 3 гады выпраўленчай калоніі, Пяскову — 3 гады і 3 месяцы.

Момант перакрыцця вуліцы Вялікі Гасцінец. Фота з суполкі «Молодечно LIVE».

Маладзечанцы Рыгор Саладоўнікаў і Дзімтры Карабейнік. 21 лістапада 2020 года на скрыжаванні Вялікага Гасцінца і Багдана Хмяльніцкага ў Маладзечне людзі перакрылі рух, у іх у руках была расцяжка з надпісам «Пока в стране беззаконие, сопротивление — наш долг». Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па артыкуле 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

22 лістапада Рыгора Саладоўнікава і Дзмітры Карабейніка затрымалі ў межах гэтай крымінальнай справы. Маладзечанцам выставілі абвінавачванне, іх утрымліваюць у жодзінскім СІЗА.