Усебеларускі народны сход мае адбыцца ў Мінску 11-12 лютага.
Пра тое, чые імёны дэлегатаў ад Павілля ўжо вядомыя нам, чытайце па спасылцы: Хто будзе ўдзельнічаць ва Усебеларускім сходзе ад рэгіёна.
Некаторыя раёны ладзяць акцыі ў падтрымку сваіх дэлегатаў. Напрыклад, тэлеграм-канал Молодечно BY размясціў такое відэа:
«Маладзечанская газета» ўдакладняе, што ад раёна на сход едзе 21 дэпутат Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў і мясцовых Саветаў дэпутатаў, яшчэ двух ўдзельнікаў абралі ад грамадскіх аб’яднанняў.
Фота Аляксея Платко, mgazeta.by.

СМАРГОНЬ
Ад Смарогнскага раёна на УНС едзе 15 чалавек.
Газета «Светлы шлях» напісала і паказала, як выпраўлялі на форум смаргонцаў.


АСТРАВЕЦ
Ад Астравецкага раёна на сход едзе дзесяць чалавек:
- Віалета Алексяевец – першы сакратар Астравецкага «БРСМ».
- Ірына Шляхтун – старшыня раённага савету ветэранаў.
- Віктар Алёкса – галоўны заатэхнік СВК «Гудагай».
- Рыгор Доўгі – дырэктар Астравецкага лясгасу.
- Уладзімір Мажэйка – галоўны доктар Астравецкай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы.
- Генадзь Бычко – намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама.
- Валер Сенюць – намеснік генеральнага дырэктара Беларускай АЭС.
- Алена Юркойць – дырэктар Варнянскага НПК.
- Ігар Шалудзін – старшыня Астравецкага райвыканкама.
- Віталь Рыбак – начальнік Астравецкага РАНС.
Вось сённяшняе фота дэлегатаў.
