Ілюстрацыйнае фота USA TODAY.

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя – 1 тыс. 692 пацыента з COVID-19, выпісаныя – 1 тыс. 990 пацыентаў.

Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя – 263 тыс. 551 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 252 тыс. 068 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 тыс. 820 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. За мінулыя суткі выканалі 17 тыс. 615 тэстаў. Усяго ў краіне правялі 4 млн 624 тыс. 687 тэстаў.

Міністр аховы здароўя Дзмітры Піневіч паведаміў, што 9 лютага ў краіну паступіла 40 тысяч вакцын ад каронавіруса, у пачатку сакавіка чакаецца яшчэ 100 тысяч. У Беларусі прышчапляюць расійскай вакцынай «Спадарожнік V».

У пачатку сакавіка пачнуць прышчапляць педагогаў, работнікаў гандлю – тых, у каго па родзе дзейнасці шмат кантактаў з людзьмі.

– У канцы сакавіка мы плануем масавы выхад вакцыны айчыннай вытворчасці разам з нашымі расійскімі калегамі. Тады мы ўжо пачнем прывіваць ўсе катэгорыі насельніцтва: тых, хто захоча і ў каго не будзе супрацьпаказанняў, – сказаў Піневіч.