Фота Настассі Уткінай.

Маладзечанскі РАУС спыніў адміністрацыйную справу супраць праваабаронцы з Маладзечна Алеся Капуцкага. Нагадаем, што 10 снежня, у міжнародны Дзень правоў чалавека, мужчыну затрымалі ў горадзе, каля ГЦ «Модуль». Тут Алесь раздаваў людзям асобнікі «Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека».

Днямі маладзечанец атрымаў афіцыйную паперу з Маладзечанскага РАУС. У ёй адзначана: «Паведамляю, што аддзелам унутраных спраў Маладзечанскага райвыканкама па факту распаўсюджвання Вамі брашур «Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека», што мела месца 10.12.2020, падрыхтоўка справы аб адміністрацыйным парушэнні для разгляду скончаная.»

Далей паведамляецца, што 4 лютага вынеслі пастанаўленне аб спыненні справы, бо ў дзеяннях Алеся Капуцкага няма складу злачынства.

Мы звязаліся з праваабаронцамі спыталі, ці чакаў ён такога зыходу:

– Пяцьдзесят на пяцьдзесят, – адказаў Алесь. – Бо справа ж абсурдная. Тым больш фактам майго затрымання зацікавілася прадстаўніцтва ААН у Мінску. Думаю, і гэта паўплывала. Але дакладна не ведаю.

• Текст доступен на языке: Русский