Кіраўнік КГБ Іван Церцель заяўвіў, што ўнутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі стабілізавалася і пік пратэстаў пройдзены, паведамляе ТАСС.

— Мы адзначаем, што сітуацыя ў цэлым стабілізавалася, пік пройдзены, пратэсныя праявы практычна сышлі, — сказаў Церцель.

Церцель адзначыў, што вясной магчымая новая хваля пратэстаў.

— Спробы будуць, але мы ацэньваем сітуацыю як стабільную, і перадумоваў казаць аб тым, што ім атрымаецца дамагчыся такіх мэтаў, мы не бачым.