Сярод выступоўцаў на Усебеларускім сходзе быў прадстаўнік Мядзельшчыны, кіраўнік сялянскай гаспадаркі «Антэй-Сад» Віктар Чабатар. Сваю прамову ён скончыў па-беларуску.
Ён расказаў аб працы гаспадаркі, паставіў пытанне крэдытаў для будаўніцтва на вёсцы. Таксама ён паведаміў, што збожжа з гаспадаркі набывае Маладзечанскі камбінат хлебапрадуктаў і робіць з яго муку. А яшчэ запрасіў Лукашэнку ў ліпені ў госці на Мядзельшчыну.
• Текст доступен на языке: Русский