43 расійскі вузел сувязі працуе на Вілейшчыне ад 1964 года. Фота 1863x.com.

Сёння, выступаючы на Усебеларускім народным сходзе, Аляксандр Лукашэнка прыгадаў «вайсковую базу ў Вілейцы», а менавіта – 43 вузел сувязі ваенна-марскога флоту Расіі (радыёстанцыя «Антэй»).

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што база вельмі патрэбная. Па яго словах, база дае працоўныя месцы вілейчукам. Там працуюць некалькі расійскіх афіцэраў. Таксама ён згадаў, як наведваў базу.

43 вузел сувязі забяспечвае сувязь на звышдоўгіх хвалях Галоўнага штаба ваенна-марскога флоту Расіі з атамнымі падводнымі лодкамі ў раёнах Атлантычнага, Індыйскага і часткова Ціхага акіянаў. Таксама праводзіць радыётэхнічную разведку і радыёэлектронную барацьбу і працуе ў інтарэсах іншых відаў Узброеных Сіл і родаў войскаў.

 

• Текст доступен на языке: Русский