Чыгуначны вакзал у Маладзечне. Фота "РГ".

Пра гэта карэспандэнту расказала афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.

Па яе словах, 11 лютага, каля 10.00, хтосьці паведаміў па тэлефоне, што замініраваны будынак чыгуначнага вакзала ў Маладзечне. Спецыялісты выехалі на месца, агледзелі будынак, выбухованебяспечных прыстасаванняў і небяспечных прадметаў не знайшлі.

– Міліцыянеры шукаюць падазраванага. Яму пагражае крымінальная адказнасць за ілжывае паведамленне пра небяспеку, – адзначыла Юлія Крук.

• Текст доступен на языке: Русский