Падчас адкрыцця выставы. Фота забяспечанае арганізатарамі.

5 лютага ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылі выставу «Абаронцы нашай зямлі праз стагоддзі».

Выстава прысвечаная тым, хто знаходзіўся ва ўмовах пастаяннай жорсткай барацьбы з крыжацкай агрэсіяй, хто мужна і рашуча бараніў родную зямлю ў 1812 годзе. Хто служыў жывым прыкладам увасаблення ідэалаў вернасці і гонару, служэння і яднання, самаахвяравання і адвагі ў Першуюі Другую сусветныя, распавядаюць у музеі.

Сярод гасцей на адкрыцці выставы прысутнічала начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Таццяна Ражэва.

Арганізатар выставы – наш зямляк, кіраўнік клуба 22-га лінейнага палка ВКЛ Канстанцін Дземідовіч пазнаёміў прысутных гасцей з мундзірамі воінаў ВКЛ, Расійскай імперыі, СССР, якія выкарыстоўваліся на тэрыторыі беларускіх зямель з 13 па 20 стагоддзі.

Музей запрашаее наведаць выставу «Абаронцы нашай зямлі праз стагоддзі», якая працуе ад 5 па 28 лютага.

Адрас музея – Смаргонь, вуліца Кутузава, 23.