Прэс-служба МУС паведаміла, што 14 лютага ў вёсцы Лешна на Маладзечаншчыне затрымалі 19 чалавек.
У Маладзечанскі РАУС паведамілі з філіяла «Мінскэнерга» пра тое, што ля падстанцыі ў вёсцы Лешна сабраўся натоўп. Заяўнікі не выключалі магчымасць пашкоджання высокавольтных ЛЭП.
На месца прыехалі супрацоўнікі міліцыі. Там яны пабачылі несанкцыянаваны мітынг. У людзей знайшлі бел-чырвона-белую сімволіку – сцягі і банэры, балончык з чырвонай фарбай, дымавую шашку.
Затрымалі 11 жанчын і 8 мужчын. Усе – маладзечанцы.
Прэс-служба МУС паведаміла, што двое мужчын пры затрыманні аказалі непадпарадкаванне. Адзін мужчына быў у стане алкагольнага ап’янення – гэта паказала медагляд.
Па інфармацыі праваабаронца Алеся Капуцкага, усе яны застаюцца да суда ў ізалятары часовага ўтрымання. Па інфармацыі «Рэгіянальнай газеты» затрыманыя:
- Алеся Буневіч;
- Паліна Ярашэвіч;
- Таццяна Гейнрых;
- Кірыл Кузняцоў;
- Вольга Квасава;
- Надзея Смірнова;
- Наталля Краскоўская;
- Жанна Пілючонак;
- Тамара Сіняўская;
Імёны астатніх затрыманых высветляем.