Ілюстрацыйнае фота auto.onliner.by.

Нягледзячы на прафілактычныя акцыі ДАІ колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў застаецца даволі высокай. Каб паспрыяць бяспецы дарожнага руху, ліквідаваць прычыны і ўмовы дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам пешаходаў, ад 15 па 19 лютага ДАІ праводзіць на Маладзечаншчыне прафілактычную акцыю «Пешаход».

Акцыя будзе накіраваная на па папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў, папулярызацыю выкарыстання святловяртальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.

У ходзе гэтага мерапрыемства правядуць рэйдавыя мерапрыемствы, адпрацуюць у «гадзіны пік» і цёмны час сутак нерэгулюемыя пешаходныя пераходы, участкі аўтамабільных дарог, вуліц населеных пунктаў.

У працоўных калектывах, школах растлумачаць асноўныя рызыкі і пагрозы бяспекі з улікам сезонных фактараў, правілы выкарыстання флікераў і меры бяспекі на пешаходных пераходах.

Па-ранейшаму, асноўнымі прычынамі ўчынення такіх здарэнняў з’яўляюцца як парушэнні ПДР пешаходамі, так і не выкананне патрабаванняў Правілаў кіроўцамі падчас праезду нерэгулюемых пешаходных пераходаў і прадастаўлення перавагі ў руху пешаходам.

Пераканаўчая просьба кіроўцаў акцэнтаваць увагу на няўхільнае выкананне ПДР пры праездзе пешаходных пераходаў і манеўрах на ўнутрыдваровых тэрыторыях, а пешаходаў, пры руху ў цёмны час сутак, выкарыстоўваць у элементах адзення святлоадбівальныя нашыўкі, ўстаўкі, камізэлькі павышанай бачнасці.

Што ж тычыцца абавязкаў кіроўцы – пры пад’ездзе да нерэгуляваных пешаходных пераходаў кіроўца павінен знізіць хуткасць, аж да прыпынку транспартнага сродку, каб саступіць дарогу пешаходам. Калі перад пешаходным пераходам спыніўся ці замарудзіў рух аўтамабіль, то кіроўцы іншых транспартных сродкаў, якія рухаюцца па суседніх палосах у спадарожным напрамку, павінны знізіць хуткасць руху і пры наяўнасці пешаходаў саступіць ім дарогу.

Паважаныя жыхары Маладзечаншчыны! Будзьце вельмі ўважлівымі пры пераходзе праезнай часткі па пешаходным пераходзе. Трэба ўвесь час памятаць і пры выхадзе на праезную частку ўсведамляць тую небяспеку, якой пешы ўдзельнік руху падвяргае сябе. Так пешаходы часам забываюць, што нават на пешаходным пераходзе яны абавязаны пераходзіць праезную частку, пераканаўшыся, што гэты выхад для іх бяспечны.

Маючы перавагу, пешаход абавязаны быць вельмі уважлівым, асцярожным, не адцягваць увагу пры пераходзе праезнай часткі, абавязкова глядзець па баках, выключыць размовы па мабільным тэлефоне і выкарыстанне навушнікаў пры праслухоўванні якой-небудзь інфармацыі ці музыкі, сваімі дзеяннямі не ствараць перашкоды для руху аўто.

Паважаныя кіроўцыі і пешаходы стаўцеся адзін да аднаго з разуменнем і павагай! На дарозе ўсё роўныя ў кожнага ёсць перавага, але толькі тады, калі яна не супярэчыць Правілам дарожнага руху.