Скрадзеныя рэчы.

15 лютага, каля трох гадзін ночы, на ​​лінію «102» звярнуўся жыхар шматпавярховага дома па вуліцы Скарыны ў Маладзечне. Мужчына распавёў, што ў яго аўтамабілі, прыпаркаваным у двары, ўзламалі дзве дзверы, адкрылі капот і скралі акумулятар. Здарэнне заўважылі суседзі, якія паведамілі гаспадару.

Суседзі таксама распавялі пацярпеламу, што зламыснікі былі апранутыя ва ўсё цёмнае і прыязджалі на бардовым аўтамабілі «ВАЗ». Арыенціроўку аператыўна перадалі ўсім нарадам. Праз дзесяць хвілін супрацоўнікі аддзела Дэпартамента аховы спынілі машыну падазраваных на шляху да выезду з горада, расказалі ў РАУС Маладзечна.

Аўтамабіль з фігурантамі даставілі ў Маладзечанскі РАУС для далейшага разгляду. Затрыманыя – жыхары Маладзечаншчыны 19 і 22 гадоў. Падчас агляду «жыгулёў» у салоне аператыўнікі канфіскавалі скрадзены акумулятар, які, па словах затрыманых,  планавалі прадаць. У міліцыі мяркуюць, што на рахунку зламыснікаў не адзін злачынны эпізод. Да гэтага ноччу яны такім жа спосабам праніклі ў аўтамабіль «Рэно Кліо», адкуль выцягнулі набор інструментаў, сабвуфер і трымальнік для тэлефона. Чужую маёмасць таксама знайшлі ў іх аўтамабілі і канфіскавалі.

Адмаўляць сваю датычнасьць да крадзяжоў падазраваныя не сталі і прызналі віну.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням падазраваных. Распачалі крымінальныя справы па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Крадзеж». Правяраюць дачыненне падазраваных да іншых аналагічных злачынстваў.

• Текст доступен на языке: Русский