На Мядзельшчыне за 2020 год зафіксавалі пяць няшчаслівых выпадкаў на вытворчасці.

Аб гэтым паведамляе «Нарачанская зара» са спасылкай на намесніка начальніка Маладзечанскага міжраённага аддзела Дзяржаўнай інспекцыі Вадзіма Вансовіча.

За 2020 год у Мядзельскім раёне зарэгістравалі пяць няшчаслівых выпадкаў на вытворчасці. Два з іх — з цяжкім зыходам. Фактаў утойвання арганізацыямі няшчаслівых выпадкаў не было.