Фота theafterlife.ru.

14 лютага, увечары, здарылася два пажары на Астравеччыне.

Пра першы пажар выратавальнікам паведамілі ў 19.48. Гарэла гаспадарчая пабудова ў адным з двароў у Варнянах. Агонь пашкодзіў дах і дровы, што захоўваліся ў пабудове.

Другі пажар здарыўся ў вёсцы Смілгі Гудагайскага сельсавета. Пра яго паведамілі ў 21.15. Гарэў жылы дом. Агонь пашкодзіў сцены, столь, закураная маёмасць.

Прычыны абодвух пажараў устанаўліваюць.

• Текст доступен на языке: Русский