11-12 лютага ў Беларусі адбыўся Усебеларускі народны сход (УНС). Як альтэрнатыва УНС з’явіўся грамадскі праект «Сход».

«Сход» — гэта незалежная грамадская ініцыятыва, за якой не стаяць якія-небудзь палітычныя сілы ці партыі. Пляцоўка створаная для выражэння інтарэсаў і меркавання народа Беларусі, але не замяняе сабой органы дзяржаўнай улады і кіравання, рэспубліканскія і мясцовыя сходы.

«Рэгіянальная газета» расказвае пра кандыдатаў ад рэгіёна на «Сход». На мапе «Сходу» ёсць кандыдаты толькі ад Маладзечаншчыны, Валожыншчыны, Мядзельшчыны і Астравеччыны. Кандыдатаў ад Ашмянскага, Смаргонскага і Вілейскага раёнаў няма.

Маладзечна

Ад Маладзечанскага Паркавага ўчастка ў праекце ўдзельнічае кандыдат Фёдар Парфененка. Ён нарадзіўся 26 кастрычніка 1976 года, навучаўся ў ВПУ электронікі і Магістратуры МДЛУ.

У 1994-2003 гадах працаваў на розных прамысловых прадпрыемствах па рабочых спецыяльнасцях у Беларусі, Расіі, Чэхіі, Францыі. У 2005-2012 гадах працаваў у Белтэлерадыёкампаніі. У 2012-2018 гадах быў супрацоўнікам агенцтва перакладаў ТрансЛінк (Масква). У 2018-2020 – праца ў краінах Цэнтральнай і Паўночнай Афрыкі. Ад 2020 года – нерэгулярныя заробкі, фрыланс.

— Мы павінны нарэшце зразумець тое, што калі мы аддаем каму заўгодна (прэзідэнту, парламенту, д’яблу лысаму…) правы прымаць рашэнні, размяркоўваць рэсурсы — мы страчваем гэтыя правы амаль што незваротна.

Прэзідэнцкія выбары-2020. Лічыць, што выбары былі сфальсіфікаваныя, і неабходна правесці новыя.

Гвалт пасля выбараў. Лічыць, што гвалт з боку органаў унутраных спраў у дачыненні да мірных грамадзян быў непрапарцыйна жорсткім і беспадстаўным. Патрабуе завесці крымінальныя справы па кожным выпадку гвалту.

Палітвязні ў Беларусі. Лічыць, што існуе мноства людзей, якія знаходзяцца пад вартай або пераследуюцца іншым спосабам за тое, што яны выказалі свае думкі па палітычных пытаннях, або прымалі ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах. Прызнае іх палітвязнямі і патрабуе вызвалення кожнага з іх.

Фёдар Парфененка.

Пазыцыя па іншых пытаннях

— Лічу, што Канстытуцыя РБ, яе выбарчае заканадаўства (заканадаўства цалкам ў перспектыве), павінны быць перапісаныя цалкам з мэтай надання максімальнай суб’ектнасці народу Беларусі.

Краіне патрэбная дэцэнтралізацыя, пераразмеркаванне дзяржаўных фінансаў (кардынальны перагляд падатковага заканадаўства), пашырэнне ужывання і ролі сродкаў непасрэднай дэмакратыі з абавязковым забеспячэннем магчымасці спраўдзіць (пацвердзіць) любое выказванне волі для любой дэмакратычнай працэдуры і любога выбаршчыка, ці асобы, што галасуе па любым пытанні.

Павінны быць забяспечаны практычна свабоды выказвання, аб’яднанняў і масавай інфармацыі, бо гэта зваротная сувязь, якая гарантуе свядомасць, адказнасць і адкрытасць грамадства.

Усё гэта павінна мець мэтай выратаванне (бо яна літаральна патрабуе выратавання) краіны і выцягнанне яе з эканамічная багны, прыцягненне інвестыцый, прадухіліенне злоўжыванняў (у тым ліку звонку), здольных пагражаць дабрабыту і мірнаму жыццю народа Беларусі.

Валожын

Ад Валожынскага ўчастка ў «Сходзе» кандыдатам стаў Павел Кудрыцкі. Працаваў у IT і будаўніцтве. Уваходзіць у пашыраны склад Каардынацыйнага савету.

— Я не магу глядзець на тое, што адбываецца ў роднай і любімай мной краіне. На тое, што не працуюць законы, на тое, што палова насельніцтва жыве ў беднасці, а што, яшчэ горш, не бачыць зусім ніякіх перспектыў. Мы павінны жыць у лепшай і цывілізаванай Беларусі! Разам мы пабудуем новую квітнеючую і шчаслівую Радзіму! Жыве Беларусь!

Прэзідэнцкія выбары-2020. Лічыць, што выбары былі сфальсіфікаваныя, і неабходна правесці новыя.

Гвалт пасля выбараў. Лічыць, што гвалт з боку органаў унутраных спраў у дачыненні да мірных грамадзян быў непрапарцыйна жорсткім і беспадстаўным. Патрабуе завесці крымінальныя справы па кожным выпадку гвалту.

Палітвязні ў Беларусі. Лічыць, што існуе мноства людзей, якія знаходзяцца пад вартай або пераследуюцца іншым спосабам за тое, што яны выказалі свае думкі па палітычных пытаннях, або прымалі ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах. Прызнае іх палітвязнямі і патрабуе вызвалення кожнага з іх.

Павел Кудрыцкі.

Пазыцыя па іншых пытаннях

1. COVID-19.

— Меры прыняты з вялікім спазненнем. Медыкі не спраўляюцца з наплывам хворых. Недахоп медпрэпаратаў, абсталявання, расходных матэрыялаў. Кароны не відаць, значыць яе няма.

2. Аб паўнамоцтвах галін улады.

— Дзейсныя інстытуты ўлады цалкам сябе дыскрэдытавалі, пачынаючы з фальсіфікацыі выбараў, заканчваючы несправядлівымі судамі. Пра сілавыя структуры і прэзідэнцкую ўладу ўсім і так зразумела. Неабходныя тэрміновыя і глабальныя рэформы ўсіх галін улады.

3. Стаўленне да Расіі і Захаду.

— Маё меркаванне, што нам бліжэй заходні, цывілізаваны вектар развіцця. З Расіяй у яе цяперашнім выглядзе нам не па дарозе. Але і ад расійскага рынку і паліва-энергетычных рэсурсаў нам пакуль нельга адмаўляцца. Працаваць трэба з усімі, з кім нам выгадна.

Мядзел

Ад Мядзельскага ўчастка — кандыдат Павел Самусеў. Нарадзіўся 7 мая 1984 года. Самусеў уваходзіць у пашыраны склад Каардынацыйнага савету, член «Гавары праўду».

 

Прэзідэнцкія выбары-2020. Лічыць, што выбары былі сфальсіфікаваныя, і неабходна правесці новыя.

Гвалт пасля выбараў. Лічыць, што гвалт з боку органаў унутраных спраў у дачыненні да мірных грамадзян быў непрапарцыйна жорсткім і беспадстаўным. Патрабуе завесці крымінальныя справы па кожным выпадку гвалту.

Палітвязні ў Беларусі. Лічыць, што існуе мноства людзей, якія знаходзяцца пад вартай або пераследуюцца іншым спосабам за тое, што яны выказалі свае думкі па палітычных пытаннях, або прымалі ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах. Прызнае іх палітвязнямі і патрабуе вызвалення кожнага з іх.

Павел Самусеў.

Астравец

Ад Астравецкага ўчастка кандыдатам на «Сходзе» будзе Аляксандр Дарашэвіч. Нарадзіўся 3 лютага 1965 года. Член «Гавары Праўду».

У 1987-1989 гадах праходзіў тэрміновую службу ў арміі. Ад 1989 да 2000 года працаваў інжынерам у «Белэнергоремналадка». У 2000-2001 — начальнік вытворчасці ў «Экотермент». У 2001-2004 — галоўны інжынер «Рембел», 2004-2008 — у «Стрембел». У 2008-2015 гады — дырэктар «Стрембел-Консалт». Ад 2015 года — уладальнік аграсядзібы «Хутор Комаришки».

— Дзяржава павінна ствараць умовы і дапамагаць праявіць сябе кожнаму жыхару, кіруючыся вяршынствам законаў.

Прэзідэнцкія выбары-2020. Лічыць, што выбары былі сфальсіфікаваныя, і неабходна правесці новыя.

Гвалт пасля выбараў. Лічыць, што гвалт з боку органаў унутраных спраў у дачыненні да мірных грамадзян быў непрапарцыйна жорсткім і беспадстаўным. Патрабуе завесці крымінальныя справы па кожным выпадку гвалту.

Палітвязні ў Беларусі. Лічыць, што існуе мноства людзей, якія знаходзяцца пад вартай або пераследуюцца іншым спосабам за тое, што яны выказалі свае думкі па палітычных пытаннях, або прымалі ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах. Прызнае іх палітвязнямі і патрабуе вызвалення кожнага з іх.

Аляксандр Дарашэвіч.

1. Падчас эпідэміі правілы рэагавання вызначалі не адмыслоўцы, а эканамісты, пры гэтым выключыўшы насельніцтва ў пытаннях рэагавання на пагрозу.

2. Дыктат практычна выключыў ініцыятыву і стварыў дэфіцыт спецыялістаў здольных генерыраваць, прымаць і адказваць за рашэнні. Адсутнічае мясцовае самакіраванне.

3. З-за дыктату і адсутнасці спецыялістаў прымаюцца рашэнні, што не адпавядаюць прынцыпам ўстойлівага развіцця, эканоміка ўсё больш заганяецца ў пазыковую яму.

4. Адносіны з краінамі павінны будавацца на ўзаемавыгадных умовах, з краінамі суседкамі – больш цесныя.

Што будзе са «Сходам»?

Ад 5 студзеня да 4 лютага любы чалавек мог высунуць сваю кандыдатуру на «Сход». Пасля за кандыдатаў адбылося галасаванне, а 14 лютага фіналізавалі вынікі. Цяпер абраныя дэлегаты пачынаюць сваю працу. Усе пасяджэнні пройдуць анлайн — па меншай меры, на час абмежаванняў, звязаных з COVID-19, і будуць транслявацца ў прамым эфіры.

Да першай сесіі застаецца 6 дзён.

• Текст доступен на языке: Русский