Тамара ў юнацтве. Фота забяспечанае Вікторыяй Гулецкі.

Вікторыя Гулецкі жыве ў Вялікабрытаніі. Яна шукае сваю стрыечную цётку Тамару Папкову, якая вырасла і жыла ў Вілейцы да 1995 года.

– Тамара Папкова – стрыечная сястра маёй мамы. Пра Тамару ведаю, што ёй цяпер каля 70 год. Вырасла і жыла ў Вілейцы, працавала настаўніцай. Папкова – яе прозвішча па мужу, дзявоцкага не ведаю. Бацьку Тамары звалі Алек, маму – Рыза, – расказывае Вікторыя.

Фотаздымкі Тамары ў розныя часы.

Па словах жанчыны, яе дзядуля – беларус. З’ехаў у Вялікабрытанію пасля Другой сусветнай. Мама Вікторыі да 1995 года перапісвалася са сваёй кузінай Тамарай з Вілейкі, а пасля кантакты прыпынілся.

Давайце дапаможам Вікторыі знайсці вілейскіх сваякоў. Калі вам нешта вядома, пішыце нам паведамленні ў сацсеткі або звяжыцеся па тэлефоне (8 017 6) 53 78 05.

• Текст доступен на языке: Русский