Фальшыўкі. Фота УУС Віцебскага аблвыканкама.

У адносінах да 35-гадовага маладзечанца ўзбудзілі крымінальную справу па факце вырабу фальшывых купюр, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.

– Мужчына хацеў абмяняць грошы на чыгуначным вакзале ў Віцебску. У касіра выклікалі падазрэнні адзінаццаць купюр па 50 долараў. Эксперты змаглі пацвердзіць здагадку касіра: банкноты сапраўды былі падробленымі. Міліцыянеры затрымалі 35-гадовага мужчыну з Маладзечна, – растлумачылі ў ведамстве.

І дадалі, што затрыманы распавёў, што ён вяртаўся з заробкаў у Расіі, дзе і набыў дадзеныя купюры.

– У Расіі незнаёмы прадаў валюту мужчыну па выгадным курсе. У Віцебску ён чакаў перасадкі на іншы цягнік і вырашыў памяняць грошы. Таксама ён перадаў касіру еўра і расійскія рублі. Яны – сапраўдныя, – адзначылі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.

Банкноты ў маладзечанца канфіскавалі.

• Текст доступен на языке: Русский