Сёння некалькі чытачоў з Маладзечна паведамілі, што згодна з атрыманымі на днях жыроўкамі, адчувальна вырасла аплата за кватэру.

Розніца ёсць у аплаце паміж снежнем і студзенем ва ўсіх прадстаўленых жыроўках. Так, у адной з чытачак аптата за трохпакаёвую кватэру, дзе прапісаны чацвёра вырасла ад 52 да 92 рублёў. У іншай маладзечанкі – ад 59,80 да 72,28. Тут у трохпакаёвай кватэры прапісаны трое. Жыроўкі ёсць у рэдакцыі.

Жыроўка за снежань, прадстаўленая чытачкай.
Жыроўка за студзень прадстаўленая той самай чытачкай. Розніца – +28 рублёў 26 капеек.

У разлікова-касавым цэнтры патлумачылі, што ад 1 студзеня павялічыліся тарыфы на камунальныя паслугі. У дадатак сума можа вырасці за кошт пераразліку электрычнасці ў пад’ездзе.

Удакладніць, ці правільна налічылі суму за камунальныя паслугі можна ў разлікова-касавым цэнтры Маладзечанскага раёна па нумары (8-0176) 52-22-22. Там вам могуць пракаментаваць, якія тарыфы павялічылася і наколькі.

Як паведамляў tut.by, у канцы мінулага года Лукашэнка падпісаў указ №490 «Аб устанаўленні тарыфаў для насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на 2021 год». Згодна з дакументам, тарыфы павысяцца ў два этамы – ад 1 студзеня і ад 1 чэрвеня.

Згодна з дакументам, ад 1 студзеня на 4,2 долара пвінны былі падаражэць паслугі па тэхнічным абслугоўванні і капітальным рамонце жылых дамоў, газа-, электра- і водазабеспячэння, водаадвядзення, па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі, тэхнічным абслугоўванні ліфта, запорна-перагаворных прылад (дамафонаў) у пад’ездзе, санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў шматкватэрнага жылога дома, памеры кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію.

 

• Текст доступен на языке: Русский