З чым звязана такое новаўвядзенне, распавёў намеснік галоўнага доктара Астравецкай ЦРКБ Андрэй Дэрвіс:
– Талоны на здачу аналізу крыві ўвялі ў снежні мінулага года з мэтай размежавання патокаў цяжарных, дзяцей і астатніх пацыентаў, а таксама каб пазбегнуць чаргі ў сувязі з неспрыяльнай эпідобстаноўкай.
Талоны выдаюць як на медагляд, так і для здачы аналізаў для дыспансерызацыі. Дзейнічаюць яны на ўсе віды аналізаў – як агульныя, так і спецыфічныя. Калі кроў трэба здаць тэрмінова, то яе бяруць без талона па накіраванні доктара.
Пацыентам з падвышанай тэмпературай цела кроў бяруць у чырвонай зоне паліклінікі без талона.
На платнай аснове можна здаць аналізы на гармоны. У гэтым выпадку таксама выдаецца талон.
• Текст доступен на языке: Русский