15 лютага, каля апоўначы, паведамілі пра пажар у трохпавярховым шматкватэрным доме па вуліцы Маладзёжнай у Смаргоні.

Гарэла дапаможнае памяшканне плошчай паўтара на два метры на першым паверсе. Агонь пашкодзіў маёмасць жыльцоў, што там захоўвалася, закурыў столь і сцены. Прычыну высвятляюць.