Прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін даручыў Міністэрству абароны Расіі супольна з Міністэрствам замежных спраў правесці перамовы аб працягу выкарыстання двух вайсковых аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі. Сярод іх – база ў Вілейцы.
Адпаведны ўказ апублікавалі 16 лютага.
У распараджэннях, датаваных 12 лютага, гаворыцца пра ўхваленьне папярэдне прапрацаваных зь беларускім бокам праектаў пратаколаў аб выкарыстаньні аб’ектаў.
Тэрміны збіраюцца працягнуць на 25 гадоў з моманту падпісання і прыняць аўтаматычны працяг на наступныя пяцігадовыя перыяды, калі дамову не разарве адзін з бакоў, папярэдзіўшы за год да сканчэння пяцігадовага перыяду. Такі пратакол мае набыць моц ад 31 мая 2021 года, калі бакі на яго пагодзяцца.
Калі і дзе мае адбыцца падпісанне новага пратаколу, не паведамляюць. Ранейшыя дамовы дзейнічаюць да 7 чэрвеня 2021 года.
Вілейскі вузел сувязі дзейнічае аж 1964 года і выкарыстоўваецца для сувязі з атамнымі падводнымі лодкамі, праводзіць радыётэхнічную выведку і «радыёэлектронную барацьбу».
Нагадаем, што на Усебеларускім сходзе Лукашэнка адзначыў важнасць гэтага аб’екта для Беларусі.
• Текст доступен на языке: Русский