6 лютага ў міліцыю Вілейкі патэлефанавала жыхарка вёскі Ерхі Крывасельскага сельсавета. Яна паведаміла, што муж скандаліў і пагражаў забіць яе.

Міліцыянерам, якія прыехалі па выкліку, жанчына расказала, што яе 49-гадовы муж быў нецвярозым.

Каля 17.30 стаў сварыцца, а пасля схапіў яе за горла, пачаў душыць і пагражаць забойствам. Жанчына спалохалася за сваё жыццё.

16 лютага ў адносінах да мужчыны завялі крымінальную справу па артыкуле 186 Крымінальнага кодэкса – пагроза забойствам, расказаў намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў.

• Текст доступен на языке: Русский