Вытворчасць.

У шасці кіламетрах ад Маладзечна, у вёсцы Вязавец, міліцыянеры прыпынілі працу чарговага самагоннага міні-завода. Самагоншчыка праваахоўнікі засталі знянацку – ён толькі што ўзяўся за варэнне самагону ў гаспадарчай пабудове на прысядзібным участку бутлегер.

210 літраў самагонкі захоўваліся ў адзінаццаці палімерных каністрах і ўжо былі гатовыя для далейшай рэалізацыі. Больш за тры тоны брагі выходжвалі ў шасці ёмістасцях. Гаспадар цэху – 29-гадовы вясковец – раней ужо прыцягваўся да адказнасці за выраб і захоўванне самагону – у снежні мінулага года ў яго бканфіскавалі 150 літраў самагону і больш за сем тон брагі, паведамляюць у РАУС Маладзечна.

Як і ў мінулы раз, мужчына зноў паспрабаваў пераканаць міліцыю, што прадукцыя прызначалася для сябе. Аднак аб’ёмы канфіскаванага самагону і брагі дазваляюць казаць пра яго вытворчасці ў прамысловых маштабах, лічаць у міліцыі.

Самагон і паўфабрыкаты праваахоўнікі канфіскавалі, ўзоры вадкасцяў накіравалі на экспертызу. Таксама дэмантаваны і канфіскаваны самагонны апарат. Па выніках экспертызы будзе прымацца рашэнне аб прыцягненні вяскоўца да адказнасці за выраб і захоўванне самагонкі. Акрамя канфіскацыі ўсёй вырабленай прадукцыі, брагі і самагоннага апарата за дадзенае правапарушэнне прадугледжаны штраф у памеры да 120 базавых велічынь – да 3 480 рублёў.

• Текст доступен на языке: Русский