У вёсцы Верхнія Талуі Маркаўскага сельсавета на Маладзечаншчыне расце дрэва, роўнага якому няма ні ў Беларусі, ні ў бліжэйшых краінах. Эксперты называюць розныя даты яго ўзросту – аж да 700 год, пісала «Рэгіянальная газета» ў кастрычніку 2018 года.
Сёння ў рэдакцыю перадалі Пастанову Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі аб тым, што вяз у Верхніх Талуях стане батанічным помнікам прыроды.
Пастанаўленне ўступае ў сілу ад 1 красавіка.
Больш падрабязна пачытаць пра вяз на нашым сайце:
Вяз, з вышыні якога бачныя адразу тры гарады – Маладзечна, Вілейку і Смаргонь
Збіраюць грошы для найстарэйшага вяза Беларусі