Сёння, 18 лютага, каля 7.20, на 54-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Маладзечна-Нарач, каля паварота на вёску Ласі, сутыкнуліся два аўтамабілі «Аўдзі», паведаміла карэспандэнту інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

Аўтамабіль «Аўдзі А6», якім кіраваў 36-гадовы мінчанін, ехаў з боку Мінска да Маладзечна. Ён выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе сутыкнуўся з «Аўдзі А4» пад кіраваннем 33-гадовага жыхара Маладзечна.

У выніку аўтамабіль «Аўдзі А6» з’ехаў у кювет і стукнуўся ў дрэва. Машыны пашкоджаныя, людзі не пацярпелі.

Фота з месца аварыі забяспечанае Дыянай Галуза.