Скрын з відэа.

Бліжэй да апаўночы ў міліцыю звярнуліся работнікі аднаго з маладзечанскіх супермаркетаў, што  на вуліцы Касманаўтаў у Маладзечне. Яны націснлі кнопку трывожнай сігналізацыі. На месца інцыдэнту прыбылі супрацоўнікі аддзела Дэпартамента аховы і РАУС.

Праваахоўнікі высветлілі, што ў краму ўвайшоў невядомы мужчына і паспрабаваў прабрацца да прылаўка з алкаголем за спіной касіра. Работніцу насцярожылі неадэкватныя паводзіны наведвальніка. Яна зрабіла заўвагу. Пасля чаго мужчына пайшоў далей па гандлёвай зале і, прыхапіўшы са стэлажа літровую бутэльку слабаалкагольнага напою, хутка накіраваўся да выхаду міма касы. Неаплачаны тавар ён трымаў у руках. Адна з работніц крамы кінулася следам і, дагнаўшы зламысніка ля самых дзвярэй, паспрабавала спыніць. Аднак мужчыну ўдалося схавацца. Іншы прадавец націснула трывожную кнопку. Супрацьпраўныя дзеянні фігуранта зафіксавала камера відэаназірання.

Вывучыўшы відэазапісы, міліцыянеры прайшлі па меркаваным шляху зламысніка. Праз гадзіну ў адным з бліжэйшых двароў па прыкметах падазраванава затрымалі супрацоўнікі Дэпартамента аховы і патрульна-паставой службы міліцыі. Ім аказаўся 31-гадовы жыхар Маладзечна.

Мужчыну даставілі для разбору ў РАУС. Экспертыза паказала, што фігурант быў нецвярозы.

Як патлумачыў сам затрыманы, выкрадзены напой ён выпіў, а бутэльку выкінуў. Дзеянням падазраванага следчыя далі прававую ацэнку. Пачалі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 206 КК Рэспублікі Беларусь «рабаванне». Мужчыну пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

• Текст доступен на языке: Русский