Па дадзеных следства, ўначы 18 лютага паступіла паведамленне пра ўзгаранне дома ў Каменным Логу, на Ашмяншчыне. Пры ліквідацыі пажару знайшлі целы двух чалавек.
Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулыя – жыхары дома. Гэта 37-гадовая жанчына і 44-гадовы мужчына. Устанавілі, што брат і сястра жылі ўдваіх.

Следча-аператыўная група агледзела месца здарэння з прыцягненнем спецыялістаў УГКСЭ па Гродзенскай вобласці. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны ўзгарання, асоб загінулых і прычыны іх смерці прызначанылі судова-медыцынскія, генетычныя і пажарна-тэхнічная экспертызы.
• Текст доступен на языке: Русский