Морг у Пінску. Фота "Медыя-Палессе".

УСК па Брэсцкай вобласці паведамляе, што распачалі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 347 КК «Здзек з трупа», паведамляе media-polesye.by.

4 лютага «Медыя-Палессе» паведаміла, што з Пінскага морга знікла цела 37-гадовай жанчыны. Сітуацыю ніхто парталу ніхто не пракаментаваў. Карэспандэнтам ўдалося звязацца з сястрой памерлай жанчыны, якая распавяла падрабязнасці таго, што адбылося.

Пінскі міжраённы аддзел следчага камітэта ўзбуддзіў крымінальную справу. Падрабязнасці не паведамляюцца.

Артыкул 347 КК РБ. Здзек з трупа або магілы. Здзек над трупа або магілы, альбо выкраданне трупа, альбо выкраданне прадметаў, якія знаходзяцца ў пахаванні, караюцца штрафам, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

• Текст доступен на языке: Русский