Сёння, 19 лютага, працягваецца суд над маладзечанцам Віктарам Таўгенем, які 9 жніўня знаходзіўся на Цэнтральнай плошчы з калонкай і ўключаў музыку.
Яму ставяць у віну парушэнне часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак».
Ён не прызнаў віну. Але адзначыў, што прыйшоў на плошчу выказаць грамадзянскую пазіцыю.
Дзяржаўны абвінаваўца Алена Балоціна запатрабавала прызнаць яго вінаватым у здзяйсненні дзеянняў, якія з’яўляюцца яўным непавінавеннем законным патрабаванням супрацоўнікам міліцыі.
Абвінаваўца запатрабавала прызначыць пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання свабоды з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).
• Текст доступен на языке: Русский