Ілюстрацыйнае фота.

Пажар, у якім загінуў 63-гадовы мужчына, здарыўся ў вёсцы Пруднікі Крывіцкага сельсавета.

Пра задымленне ў цагляным доме па вуліцы Берагавой паведамілі 17 лютага, у 17.06. Калі ратавальнікі прыехалі на месца, сапраўды заўважылі моцнае задымленне. У выніку пажару згарэў адзін пакой, агонь пашкодзіў маёмасць, сцены і столь.

– Каля 17.50 у згарэлым пакоі оатавальнікі знайшлі труп гаспадара. Прычыну пажару высвятляюць. Меркаваная – неасцярожнасць гаспадара пры курэнні, – расказала карэспандэнты інспектар групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага РАНС Ірына Карапецян.

Матэрыял перададзены следчым.

• Текст доступен на языке: Русский