На месцы здарэння. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

27 студзеня ў ДТЗ на Маладзечаншчыне загінуў пешаход. ДАІ Маладзечна шукае сведкаў і відавочцаў здарэння.

Каля 21.15 38-гадовы смаргонец  ехаў на аўтамабілі «Ман» па аўтадарозе Р28 з боку Мінска ў кірунку Маладзечна. На 62-м кіламетры дарогі ён наехаў на пешахода-мінчаніна 37 гадоў, які перабягаў дарогу злева направа па ходзе руху машыны. Ад атрыманых траўмаў пешаход загінуў.

ДАІ просіць сведак і відавочцаў дадзенага здарэння звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вуліца Дудко, 1-18 або па тэлефоне (8 017 6) 74-53-40, 74-53-43 альбо 102.

• Текст доступен на языке: Русский