Начальнік Маладзечанскага РАУС Вадзім Прыгара.

Урад Вялікабрытаніі ўключыў у санкцыйны спіс начальніка Маладзечанскага РАУС Вадзіма Прыгару.

У апісанні адзначаецца, што Прыгара на пасадзе начальніка раённага аддзела міліцыі ў Маладзечне адказны за кампанію рэпрэсій па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці за адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з пратэстоўцамі, у тым ліку ў катаваннях мірных дэманстрантаў, запалохванні ў дачыненні да журналістаў.

• Текст доступен на языке: Русский