Скрыншот МУС Беларусі.

14 лютага пад Маладзечнам затрымалі 19 чалавек. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. «Рэгіянальная газета» даведалася, якое пакаранне яны панеслі.

Чытайце яшчэ: Адзін з удзельнікаў сустрэчы лыжнікаў пад Маладзечнам збег. Ён расказаў нам, што адбылося

Чытайце яшчэ: «Будзем страляць на паражэнне». Як затрымлівалі лыжнікаў пад Маладзечнам і судзілі ў актавай зале РАУС

20 сутак атрымаў адзін мужчына, у астатніх сямі — 15 сутак. Таксама 15 сутак далі двум жанчынам. Штрафы атрымалі дзевяць жанчын — ад 25 да 30 базавых велічынь.

Усіх судзілі ў будынку Маладзечанскага РАУС.