Фота Настассі УТКІНАЙ.

Абавязковыя страхавыя ўнёскі неабходна выплаціць не пазней за 1 сакавіка.

Калі дзейнасць вялася ўвесь год, для ІП, адвакатаў, натарыусаў мінімальны памер унёскаў за мінулы год складае 1584,40 рубля, для самазанятых асоб мінімальны памер унёскаў за гэты ж перыяд – 1312,78 рубля.

Калі ёсць перыяды бяздзейнасці, неабходна разлічыць суму ўнёскаў з улікам гэтых перыядаў. Калькулятар для разліку размешчаны на сайце фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Выплата абавязковых страхавых унёскаў гарантуе ўключэнне перыядаў дзейнасці ў страхавы стаж для прызначэння пенсіі. У адпаведнасці з заканадаўствам, пенсію прызначаюць пры наяўнасці мінімальнага памеру страхавога стажу – у 2021 годзе 18 гадоў.

Перыяды, калі прадпрымальнікі працуюць і не працуюць, сумы абавязковых страхавых унёскаў за перыяды дзейнасці плацельшчыкі пазначаюць самастойна ў індывідуальных звестках па форме персаніфікаванага ўліку (форма ПУ-3) і падаюць у органы фонду для іх занясення ў індывідуальны асабовы рахунак застрахаванай асобы.

Індывідуальныя звесткі па форме ПУ-3 неабходна падаць не пазней за 31 сакавіка гэтага года.

Для запаўнення формы ПУ-3 трэба выкарыстоўваць праграмны комплекс (ПК) «Увод ДПУ», прызначаны для падрыхтоўкі дакументаў персаніфікаванага ўліку і наступнай іх падачы ў орган фонду. ПК «Увод ДПУ» размешчаны на сайце фонду ў раздзеле «Праграмнае забеспячэнне».

Даступныя чатыры спосабы падачы формы ПУ-3.

Спосаб 1. Спрошчаны. Ён выкарыстоўваецца, калі ў плацельшчыка няма перыядаў бяздзейнасці і запазычанасці па выплаце абавязковых страхавых унёскаў за справаздачны перыяд. У такім выпадку форма ПУ-3 можа запаўняцца інспектарам фонду.

Спосаб 2. Падача дакументаў інспектару фонду. Выкарыстоўваецца, калі ў  плацельшчыка няма электроннага лічбавага подпісу  і атрыбутнага сертыфікату фонду.

Запоўненая форма ПУ-3 падаецца ў электронным фармаце (файл у фармаце .txt з прыкладаннем дакументаў на папяровых носьбітах, завераных уласнаручным подпісам плацельшчыка) у орган фонду па месцы пастаноўкі на ўлік у якасці плацельшчыка ўнёскаў.

Спосаб 3. Аўтаматызаваны, калі дакументы ў фонд падаюць дыстанцыйна праз камп’ютар. Спосаб выкарыстоўваецца, калі ў плацельшчыка ёсць электронны лічбавы подпіс і атрыбутны сертыфікат фонду. Запоўненую форму ПУ-3 перадаюць дыстанцыйна ў выглядзе электроннага дакумента, заверанага электронным лічбавым подпісам. Робіцца гэта праз электронны сэрвіс «Падача дадзеных на партал фонду.

Спосаб 4. Аўтаматычны. Дакументы падаюць дыстанцыйна праз асабісты кабінет на партале фонду. Спосаб выкарыстоўваецца пры наяўнасці ў плацельшчыка электроннага подпісу і атрыбутнага сертыфікату фонду. Запоўненая форма ПУ-3 фарміруецца ў аўтаматычным рэжыме па запыце падаткаплацельшчыка і падаецца дыстанцыйна ў выглядзе электроннага дакумента, заверанага электронным лічбавым подпісам. Робіцца праз электронны сэрвіс «Аўтаматычнае фарміраванне індывідуальных звестак па форме ПУ-3». Паслуга даступная ў асабістым кабінеце плацельшчыка ў раздзеле «Даведачна-інфармацыйныя сэрвісы» на партале фонду.

Кансультацыю па запаўненні можна атрымаць у аддзеле арганізацыі персаніфікаванага ўліку Мінаблупраўлення фонду па тэлефонах: (8 017) 375-78-30, 301-13-33, 375-37-66 і ў раённым аддзеле фонду па месцы рэгістрацыі.

Можна звяртацца і ў шматфункцыянальны цэнтр абслугоўвання. Тэлефон (8 017) 352-05-01; e-mail kao@minsk.ssf.gov.by.

• Текст доступен на языке: Русский