Увечары 19 лютага ў Смаргоні затрымалі мясцовых актывістаў. Аб гэтым паведамляе незарэгістраваны праваабарончы цэнтр «Вясна».
«Вясна» звязывае затрыманні з нядаўнім выпадкам у судзе, калі людзей не выпускалі з будынку па патрабаванні старшыні суда Смаргонскага раёна Людмілы Пятровай. Па яе словах, людзі парушалі грамадскі парадак, бо яна чула крыкі «Жыве Беларусь!».
Чытайце яшчэ: Хтосьці крыкнуў «Жыве Беларусь!». Пасля прысуду за паклёп у смаргонскі суд выклікалі міліцыю і нікога не выпускалі
19 лютага затрымалі Рамуальда Улана і Людмілу Сульжыцкую. Увечары затрымалі Іллю Петунова, Яўгена Новіка і Сяргея Трая.
Міліцыя шукала Руслана і Любоў Валюкоў. Дзяўчыны не было дома, а Руслану выклікалі «хуткую».