Сёння ў судзе Маладзечанскага раёна вынеслі прысуд па справе Віктара Таўгеня.
9 жніўня 2020 года на Цэнтральнай плошчы Маладзечна ён быў з калонкай, праз якую ўключаў музыку.
Суддзя Іна Каханоўская прызнала яго вінаватым у парушэнні часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса і прызначыла пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу на два гады. Менавіта столькі запатрабоўвала дзяржаўны абвінаваўца Алена Балоціна.
Падрабязней пра суд над Віктарам Таўгенем чытайце па спасылцы.